Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гданьску адкрылі помнік Янку Купалу


Аляксей Дзікавіцкі, Гданьск Сёньня ў польскім Гданьску да 125-годзьдзя з дня нараджэньня адкрыты мэмарыяльны знак у гонар вялікага беларускага паэта Янкі Купалы – на вялікім камяні шыльда (фінансаваная кансулятам Беларусі ў Варшаве) з надпісам па-беларуску, прычым паводле клясычнага правапісу, і па-польску: “Янка Купала – Беларускі пясьняр” і “...сьняцца сны аб Беларусі”.

Адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку ў ціхім, маляўнічым раёне Гданьску, на вуліцы, якая таксама носіць імя Янкі Купалы, адбылося ў надзвычай урачыстай атмасфэры.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Помнік Янку Купалу ў Гданьску

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Вуліца Янкі Купалы ў Гданьску

Мэр Гданьску Павал Адамовіч, прызнаўшыся, што ягоны род паходзіць зь Беларусі, сказаў, што ганарыцца тым, што ў ягоным горадзе паўстаў такі помнік.

Адамовіч: “У кожным з вас цячэ значная частка беларускай крыві, бо з Гданьску сапраўды шмат людзей, якія паходзцяьць зь Беларусі. Мы гэтым ганарымся і, дзякуючы Купалу, яшчэ раз усьведамляем”.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Алена Глагоўская

Мэмарыяльны знак быў усталяваны дзякуючы намаганьням перадусім беларускай грамады Гданьску на чале са спадарыняй Аленай Глагоўскай.

Глагоўская: “Цяжкасьці былі з тэрмінам адкрыцьця. Казалі мне з амбасады беларускай: “Можа ўвосень давайце”. Я кажу: “А што восеньню? Што такога восеньню адбываецца?” Пажартавала нават – не ў гадавіну ж рэвалюцыі кастрычніцкай адкрываць! Але трэба сказаць, што кансулят беларускі выканаў шыльду такую, якую трэба”,

– тут спадарыня Глагоўская зьвяртнула ўвагу на напісаньне слова “сьняцца” паводле клясычнага правапісу.

Прысутныя чыталі вершы Янкі Купалы, сьпявалі песьні на вершы паэта.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Удзельнікі адкрыцьця сьпявалі песьні на вершы Купалы

У адкрыцьці мэмарыяльнай шыльды ня ўзяў удзел амбасадар Беларусі ў Польшчы. Прысутныя на цырымоніі беларускія дыпляматы патлумачылі гэта тэрміновымі справамі ў Варшаве, хаця яшчэ ўчора Павал Латушка быў у Гданську.

Адзін з прадстаўнікоў мясцовай беларускай грамады сказаў нашаму радыё, што гэта магло быць зьвязана з “небясьпекай” зьяўленьня на цырымоніі вялікай колькасьці бел-чырвона-белых сьцягоў, як зрэшты і было.

Студэнт: “Я беларус, жыву тут, вучуся і лічу сваім абавязкам быць на такім мерапрыемстве” – кажа студэнт, які разам са сваімі сябрамі прыйшоў на цырымонію зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Беларуская моладзь на адкрыцьці помніку

Напярэдадні мясцовая прэса пісала, што кіраўніцтва кансуляту запатрабавала ад арганізатараў , каб хор, які сьпяваў на цырымоніі, не выконваў песьню на верш Купалы “Паўстань, народ”, бо “яна не адпавядае цяперашняму часу”.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Генэральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін

Генэральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін, аднак, заявіў нашаму радыё, што ніякіх спрэчак у беларускіх дыпляматаў з арганізатарамі не было.

Хор усё ж засьпяваў песьню на верш “Паўстань, народ”.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Хор сьпявае песьню “Паўстань, народ”

Асабліва з нагоды адкрыцьця помніка цешыліся мясцовыя беларусы старэйшага пакаленьня.

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску

Беларус з Гданська: “Я вельмі цешуся, добра што тут помнік ёсьць. Што ж яшчэ сказаць!”

Адкрыцьцё помніку Янку Купалу ў Гданьску
Дачка віцэ-мэра Гданьску зь беларускім сьцяжком
XS
SM
MD
LG