Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Быкавым: “Тупік стварае перш за ўсё дыктатарская ўлада”


Радыё Свабода Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў.

“Мы знаходзімся ў пэўным тупіку. І гэты тупік стварае перш за ўсё дыктатарская ўлада. Пакуль яна будзе ажыцьцяўляць сябе з дапамогай сілы, фізычнай сілы, якую ўвасабляе АМОН, КДБ і іншыя, так сказаць, чыста паліцэйскія сродкі, канешне, спадзявацца на якую-небудзь перамогу, на якія-небудзь нават здабыткі дэмакратычныя проста немагчыма”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG