Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гданьску адкрываюць мэмарыяльны знак у гонар Янкі Купалы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Заўтра ў польскім Гданьску будзе адкрыты мэмарыяльны знак у гонар беларускага паэта Янкі Купалы. У мерапрыемстве, якое арганізоўвае гданьская мэрыя, возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці гораду, улады Гданьску і прадстаўнікі беларускай амбасады.

Сёньня гданьскае выданьне “Gazety Wyborcz’ай” напісала, што беларускае консульства ў Гданьску спрабавала “цэнзураваць” мерапрыемства, каб не дапусьціць выкананьня гімну на адзін зь вершаў Купалы.

Гаворыць Алена Глагоўская, кіраўнічка беларускай грамады ў Гданьску, шмат у чым дзякуючы якой Янка Купала будзе ўвекавечаны ў гэтмы горадзе.

“Я казала, каб гэты помнік адкрыць пры нагодзе важнай гадавіны, зьвязанай з Купалам. Так вось дачакаліся 125-х угодкаў з дня ягонага нараджэньня і 65-х – сьмерці”, – сказала Алена Глагоўская, кіраўніца беларускай грамады ў Гданьску. Шмат у чым менавіта дзякуючы стараньням Алены Глагоўскай Янка Купала будзе ўвекавечаны ў Гданьску.
XS
SM
MD
LG