Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: гарадзкія ўлады дазволілі месячнік пратэсту


Радыё Свабода Наваполацкі гарвыканкам даў дазвол правесьці месячнік пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Заяўку падавала 12 чэрвеня група мясцовых грамадзкіх актывістаў.

Гарадзкія ўлады ня толькі дазволілі акцыю, але й пагадзіліся з пазначаным у заяўцы месцам і часам правядзеньня — гэткага не было за апошнія амаль дзесяць гадоў.

Такім чынам штодня, з 27 чэрвеня да 27 ліпеня, ад 17-й да 18-й гадзіны ля гарадзкога Палацу культуры будуць пікеты супраць адмены льготаў пэнсіянэрам, чарнобыльцам, донарам ды іншым катэгорыям грамадзянаў.

Цяпер ідуць перамовы з актывам дзяржаўных і незалежных прафсаюзаў — іх заклікаюць далучыцца да акцыі.

Ужо падрыхтавалі інфармацыйны бюлетэнь з асьвятленьнем праблемаў, якія пацягне ліквідацыя льготаў. Гатовы таксама рыштунак тэатральнай містэрыі, якая будзе дэманстравацца падчас пікетаваньня — сымбалічнае пахаваньне льготнікаў.
XS
SM
MD
LG