Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: трэці дзень страйку донараў


Радыё Свабода Сёньня трэці дзень страйку донараў. Магілёўскія страйкоўцы распаўсюджвалі абвесткі пра сваю акцыю і яе мэты. Раніцой страйкоўцы расклейвалі ўлёткі.

Адзін з актыўных удзельнікаў акцыі Ўладзімер Новікаў здае кроў гады тры. Апошнім часам праз хваробы донарства прыпыніў. Вось што ён паведаміў “Свабодзе”:

“Учора ў Магілёве адбылося паседжаньне ганаровых донараў Беларусі, дзе абмяркоўвалі пытаньне пра інфармаваньне. Прыйшлі да высновы, што інфармацыя пра страйк не даходзіць да донараў. Яны не інфармаваныя пра тыя нормы, законы, якія прымаюцца ў нас.

На паседжаньні прысутнічалі 22 чалавекі, усе былі донары са стажам. І вось сёньня ўжо тут на вуліцы Піянэрскай, каля станцыі пераліваньня крыві Магілёва мы распаўсюджвалі ўлёткі сярод донараў”.

Нягледзячы на перашкоды, інфармаваньне донараў, якія не далучыліся да страйку, ініцыятары акцыі зьбіраюцца працягваць. Яны лічаць, што менавіта інфармаваньне — слабое месца ў акцыі пратэсту.

Сёньня на станцыі пераліваньня крыві здалі кроў 22 донары.

Увесь дзень фасад будынку станцыі рамантаваўся. Цэнтральны ўваход быў зачынены. У горадзе ў сувязі з гэтым прайшла пагалоска, што станцыя спыніла працу праз страйк. Але ўвайсьці ў будынак можна было з адваротнага боку.

Магілёў, 22.06.2007. Донарская станцыя зачыненая Донарская станцыя зачыненая

• Магілёў: другі дзень страйку донараў, першыя вынікі, 21.06.2007

• Магілёў: донары пачалі страйк, 20.06.2007
XS
SM
MD
LG