Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ патлумачыў сваё стаўленьне да скасаваньня мандату ААН па Беларусі


Радыё Свабода Нямеччына ад імя Эўразьвязу прызнала кампрамісным сваё галасаваньне па Беларусі і Кубе ў часе апошняга паседжаньня Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве.

У афіцыйнай заяве цяперашняй краіны-старшыні Эщразьвязу, зьмешчанай на сайце www.eu2007.de, гаворыцца:

“Эўразьвяз вітае захаваньне ўсіх тэматычных мандатаў і большасьці мандатаў па асобных краінах. Хаця для Эўразьвязу было б лепш, каб мандаты спэцдакладчыкаў па Беларусі і Кубе былі падощжаныя, паколькі сытуацыя ў гэтых краінах доўгі час выклікае заклапочанасьць”.

Як вынікае з заявы, далучэньне ЭЗ да выніковага пагадненьня было апошнім шанцам для замацаваньня прынцыповых кірункаў у назіраньні за сытуацыяй з правамі чалавека.

Як заявіў ад імя эўрапейскіх краін-сяброў Рады ААН нямецкі амбасадар Міхаэль Штайнэр, “гэты кампраміс ня можа нас задаволіць, аднак той факт, што згода была дасягнутая, мае вялікае значэньне”.

Дагэтуль толькі адна краіна ЭЗ у сваім камюніке асудзіла рашэньне Рады ў дачыненьні да Беларусі і Кубы. Польшча асудзіла “падарунак Рады, зроблены Беларусі”.

• Пазыцыя ААН па Беларусі названая парадаксальнай, 22.06.2007 • Рада ААН скасавала пасады спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы, 19.06.2007 • А.Бяляцкі: “Скасаваньне спэцдакладчыка – вынік палітычнай дамовы", 19.06.2007 • Гайдукевіч і Процька – пра выключэньне Беларусі з чорнага сьпісу ААН, 19.06.2007
XS
SM
MD
LG