Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч праедзе ўсю Беларусь


Уладзімер Глод, Менск Ад сёньня былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распачынае паездкі па рэгіёнах Беларусі. Яго маршрут пачынаецца з роднай Гарадзеншчыны, адкуль палітык накіруецца на Берасьцейшчыну.

Спадар Мілінкевіч хоча праехаць усю краіну. Дзеля гэтай мэты ён адмовіўся паляцець у Бэрлін, дзе ва аўторак пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя ў справах Беларусі.

Сустрэчы з актывістамі, жыхарамі гарадоў і мястэчак, абмеркаваньне мясцовых праблем і агульнай сытуацыі ў краіне, а таксама далейшае стварэньне яшчэ больш разгалінаванай сеткі Руху “За Свабоду” – вось галоўныя мэты паездкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG