Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ушанаваньне пераможцаў фатаконкурсу "Мая Беларусь" (фотагалерэя)


Радыё Свабода У чацьвер увечары ў Менску былі ўручаныя прызы першым пераможцам фатаконкурсу "Свабоды" "Мая Беларусь".

Фотагалерэя. Ушанаваньне першых пераможцаў фатаконкурсу "Свабоды" "Мая Беларусь"

Учора ў офісе Таварыства беларускай мовы адбылося ўшанаваньне пераможцаў першага этапу фатаконкурсу “Мая Беларусь”, у якім удзельнічаюць слухачы і наведнікі сайту радыё “Свабода”.

У траўні пераможцамі і ляўрэатамі сталі Алесь Асіпенка, Кася Штырліц, Аляксандр Кушнер, Аляксей Ажынскі, Людміла Пракопава, Людміла Вітушкава, Юры Калбасіч, Сяржук Гудзілін, Уладзімір Урбановіч, Кася Шумская, Аксана Лунінец, InSomnia i Slava.

Вядучы конкурсу Валер Дранчук і журналісты “Свабоды” ўручылі пераможцам і ляўрэатам радыёпрыймачы і кнігі зь "Бібліятэкі " Свабоды".

Конкурс “Мая Беларусь” працягваецца. Аматары фотаздымкаў пра Беларусь могуць дасылаць свае працы па адрасе svaboda@rferl.org

• “Мая Беларусь” – новы фатаконкурс "Свабоды", 10.06.2007

• Чацьверты конкурсны тыдзень: Падавайце сьвету знакі сьвятла сваёй Бацькаўшчыны, 17.06.2007

• Трэці конкурсны тыдзень: Прастора сьвятла і свабоды пашыраецца з кожным атрыманым здымкам, 09.06.2007

• Другі конкурсны тыдзень: Сьвятло працуе на Вашу перамогу, 02.06.2007

• Фатаконкурс Свабоды: Першы конкурсны тыдзень, 26.05.2007

• Валер Дранчук прадстаўляе ўмовы конкурсу “Мая Беларусь”, 21.05.2007

• Фатаконкурс "Свабоды": галоўны прыз году – паездка ў Прагу, 17.02.2007

• Увага! Конкурс – "Фота Свабоды", 7.04.2006

• Архіў конкурсу “Фота Свабоды”
XS
SM
MD
LG