Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны конкурс на найлепшы верш пра Янку Купалу


Радыё Свабода 22 чэрвеня стартуе конкурс на найлепшы верш пра Янку Купалу, прысьвечаны 125-й гадавіне з дня нараджэньня народнага паэта. 7 ліпеня каля помніка Янкі Купалы адбудзецца ўзнагароджаньне шасьці ляўрэатаў. Ініцыявалі конкурс моладзевыя актывісты партыі БНФ.

Гаворыць Аляксандра Клімковіч:

“Мы спадзяемся, што ўдзел возьмуць і студэнты, і школьнікі і што гэта будзе цікава. Пераможцы будуць мець магчымасьць атрымаць майстар-кляс ад беларускіх паэтаў і празаікаў. Яны таксама атрымаюць сымбалічныя падарункі”.

• “Купала і Колас глядзелі ў корань”, 14.05.2007
XS
SM
MD
LG