Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: "Лукашэнка робіць чыстку"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Беларускі дыктатар тэрарызуе падначаленых, бо баіцца палацавага перавароту”, - піша сёньня ў артыкуле “Лукашэнка робіць чыстку” найвялікшы польскі штодзёньнік Gazeta Wyborcza.

“Сыгналам да пачатку чысткі была прамова Лукашэнкі 11 чэрвеня, у часе якой ён абяцаў, што ў барацьбе з карупцыяй ня будзе літасьці (...) Праз 10 дзён міністар унутраных спраў Навумаў ужо адрапартаваў – 10 чалавек ужо сядзяць за хабарніцтва (...) Сядзіць былы кіраўнік важнага дзяржаўнага прадпрыемства “Белнафтахім”, некалькі высокапастаўленых афіцэраў КДБ і міліцыі, дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў”, - піша штодзёньнік.

Gazeta Wyborcza падае словы чыноўніка гарадзенскага аблвыканкаму, які папрасіў не называць ягонае прозьвішча і сказаў, што “чыноўнікі жывуць на нэрвах, прыслухоўваючыся ўначы, ці не затрымаўся ў падворку чужы аўтамабіль і ці ня грукае хто ў дзьверы”.

Штодзёньнік цытуе словы вядомага журналіста Паўла Шэрамета, які сказаў газэце, што прычына арыштаў – жаданьне Лукашэнкі спраўдзіць адданасьць свайго атачэньня.

“Вэрсію аб паляваньні на ненадзейных чыноўнікаў пацьвярджае арышт кіраўніка Белнафтахіму Бароўскага. Напярэдадні арышту ў інтэрнэце з’явіліся цытаты з закрытага паседжаньня кіраўніцтва канцэрну, дзе чыноўнік нібыта крытычна выказваўся аб захадах беларускага ўраду ў часе газавага канфлікту з Масквой”, - піша Gazeta Wyborcza

• “Wyborcza”: рашэньне Рады наконт Кубы й Беларусі “паніжае ўзровень ААН”, 20.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG