Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра ўначы – Купальле


Іна Студзінская, Менск Цяпер – самыя кароткія ночы і самыя даўгія дні. Чаму беларусы сьвяткуюць Купальле ня толькі ў дзень летняга сонцастаяньня, як было спрадвеку, але і праз два тыдні пасьля яго?

Беларускія этнографы ў адзін голас цьвердзяць: сапраўднае Купальле павінна адзначацца ў ноч з 23 на 24 чэрвеня. Дарэчы, менавіта так сьвяткуюць яго нашы суседзі палякі, літоўцы. У латышоў гэта нават нацыянальнае сьвята – Ліга. А беларусы адзначаюць Купальле і ў чэрвені, і ў ліпені.

"Сонца – галоўны Бог. І таму нашыя продкі ўшаноўвалі менавіта дзень найвышэйшага сонцастаяньня –17 гадзін 9 хвілін. Зноў жа міталёгія існуе: пасьля Купальля – самага высокага сонцастаяньня – прырода як бы вяне. Лекавыя, гаючыя зёлкі і кветкі перастаюць мець тую жыцьцёвую сілу лекавую. Таму трэба было б арыентавацца не на каляндар, а на Сонца”, – распавядае кандыдат філялягічных навук, этнакультуроляг Лія Салавей.

Уся справа ў каляндарах, юліянскім і грыгарыянскім, кажа фальклярыст Наста Гулак. Каталікі адзначаюць Іаана Хрысьціцеля з 23 на 24 чэрвеня, праваслаўныя – Яна з 6 на 7 ліпеня:
”Якое можа быць пазьнейшае сьвяткаваньне, калі ўжо было ранейшае? Замуж калі выйшла, то другі раз ужо дзеўкай ня будзеш!”
“Яна і Іаана Хрысьціцеля адрозьніваюцца між сабой на 14 дзён. Насамрэч Купальле трэба адзначаць з 23 на 24 чэрвеня. Але паколькі ў Беларусі бальшыня насельніцтва спрадвеку былі праваслаўнымі, то іх каляндар – юліянскі.”

Этнакультуроляг Лія Салавей зьвяртае ўвагу на цікавую адметнасьць: у Беларусі ўсіх сьвятаў як мінімум па два: два Вялікадні, двое Калядаў, два дні Незалежнасьці (афіцыйны і “апазыцыйны”), два Купальлі... Вось як камэнтуе Лія Салавей “купальскую сытуацыю”:

"Ёсьць тут непрыемны для беларусаў аспэкт сьвяткаваньняў: адно раней, другое пазьней... Якое можа быць пазьнейшае сьвяткаваньне, калі ўжо было ранейшае? Замуж калі выйшла, то другі раз ужо дзеўкай ня будзеш! Час незваротны...”

Фальклярыст, выкладчыца Ўнівэрсытэту культуры Наста Гулак выказала такое меркаваньне:

“Самае, па-мойму, галоўнае – не дагматычны такі падыход: як правільна. Галоўнае – што ўнікальнае, архаічнае сьвята пакланеньня Сонцу ў нас захавалася. І, як ні парадаксальна, у ХХІ стагодзьдзі яно жыве. Мы маем багацьце: унікальную духоўную культуру народа, купальскія песьні, унікальны купальскі абрад”.

• Якое сьвята можа аб’яднаць беларусаў?, 7.06.2006 • Дасьледаваньне “Свабоды”: Купальле , 6.06.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG