Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазыцыя ААН па Беларусі названая парадаксальнай


Алена Струвэ, Менск Міжнародная праваабарончая журналісцкая арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” выказала глыбокую заклапочанасьць у зьвязку прынятымі на апошнім паседжаньні Рады ААН рашэньнямі па Беларусі і Кубе.

У сваёй заяве “Рэпартэры” называюць надзвычай “трывожным знакам непадаўжэньне мандатаў спэцыяльных дакладчыкаў “для двух найгоршых ў сьвеце парушальнікаў свабоды СМІ – Беларусі і Кубы”.

Арганізацыя выказвае сваё неразуменьне выключэньнем Беларусі са сьпісу гэтак званых праблемных краін, паколькі “менавіта Беларусь не была абранай у якасьці сябра Рады ААН з-за яе шматлікіх парушэньняў у галіне правоў чалавека”. Паводле “Рэпартэраў”, гэта “парадаксальная сытуацыя робіць цяжкай працу для рэальных праваабаронцаў унутры Рады”.

“Існуе заклапочанасьць, што скасаваньне мандатаў для Беларусі і Кубы можа адкрыць шлях для перагляду ацэнкі пра сытуацыю ў гэтых краінах, як таго патрабавалі Кітай, Іран ды іншыя рэпрэсіўныя краіны”, – гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай журналісцкай арганізацыі.

• Freedom House асудзіла рашэньне Рады ААН па правах чалавека , 21.06.2007
XS
SM
MD
LG