Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная Свабода" з Вольгай Караткевіч. 21 чэрвеня


Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.

Частка першая:



• Дайджэст навінаў дня.

• Гутарка з доктарам гістарычных навук, выкладчыкам Магілёўскага ўнівэрсытэту Ігарам Марзалюком – ініцыятарам пратэсту супраць пабудовы на магілёўскім замчышчы праваслаўнага храму.

• Апытаньне ў менскім Верхнім горадзе: “Што трэба рабіць з заняпалымі помнікамі архітэктуры Беларусі?”

• Чэрвень з Васілём Быкавым: “У барацьбе з таталітарызмам дэмакратыя ня мае адэкватных сродкаў”.

Частка другая:



• У Віцебску зарэгістраваны выпадак легалізацыі сурагатнага мацярынства. Ці прыжывуцца ў Беларусі “камэрцыйныя” мамкі?

• У Польшчы тэма сурагатных маці выклікае бурныя спрэчкі.

• Апытаньне ў Менску: “Калі б ваша дзіця вынасіла сурагатная маці, ці ставіліся б вы да яго як да роднага?”

• Беларускі інтэрнэт у “Начную аБЛОГу” бярэ Севярын Квяткоўскі.

• У Менску прайшла прэзэнтацыя фільму “Васіль Быкаў. Вяртаньне”.

• Максім Жбанкоў аглядае навінкі відэарынку.

• Анталёгія “Начной чытанкі”. Вершы Сяргея Верацілы.

• Перадача Аляксандра Памідорава “Гукапіс”. Музычны праект “Я нарадзіўся тут”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG