Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне згадвалі ахвяраў ўсходнеэўрапейскіх спэцслужбаў


Радыё Свабода У нямецкім Гёрліцы, ня мяжы з Польшчай, адбыўся XI Кангрэс з удзелам ахвяраў усходнеэўрапейскіх спэцслужбаў, а таксама экспэртаў у гэтай галіне.

У імпрэзе “Супраціў камунізму як частка эўрапейскага руху за мір” узялі ўдзел каля 200 прадстаўнікоў Усходняй Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны і Беларусі.

Разглядалася праца спэцслужбаў былых усходнеэўрапейскіх рэжымаў у часе здушэньня дэмакратычных рухаў у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (1953), Вугоршчыне (1956), Чэхаславаччыне (1968), а таксама ў Беларусі (сакавік 2006).

Было адзначана, што сярод колішніх рэпрэсіўных ўсходнеэўрапейскіх спэцслужбаў кшталту “штазі” (ГДР) на цяперашні момант засталася толькі адна – КДБ у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG