Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ўвечары ў горадзе над Нёмнам адбылося паседжаньне за “круглым сталом” на тэму “Каму выгадна руйнаваньне Горадні?”

Паседжаньне склікалі Беларускае гістарычнае таварыства, рэдакцыя часопісу “Гістарычны альманах” і гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай школы. Удзельнічалі ў абмеркаваньні перш за ўсё гісторыкі архітэктары.

Удзельнікі ўхвалілі рэзалюцыю, у якой выказаныя патрабаваньні да мясцовых уладаў. Сярод гэтых патрабаваньняў: дакладна выконваць Генэральны плян разьвіцьця гораду, прыцягнуць да адказнасьці службовых асобаў, якія адказныя за разбурэньне гістарычных будынкаў.

Грамадзкасьць выказалася таксама за аднаўленьне ў горадзе рэстаўрацыйных майстэрняў і нават за ідэю адбудаваць разбураныя савецкай уладай камяніцы ў гістарычным цэнтры — на вуліцах Замкавай і Савецкай, у тым ліку Фару Вітаўта — касьцёл, узарваны ў 1961 годзе.

• Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 • Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 • У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 • Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 • Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG