Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскву прыбылі эвакуаваныя з Паласы Газы беларусы


Радыё Свабода У маскоўскі аэрапорт Дамадзедава сёньня прыляцеў самалёт з эвакуаванымі з Паласы Газы расейскімі і беларускімі жанчынамі і дзецьмі. Машына расейскага Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях даставіла з Аману першую партыю ўцекачоў – 80 пасажыраў, сярод якіх 7 грамадзянаў Беларусі.

Перад вылетам у Маскву адна з пасажырак – 30-цігадовая беларуска Ганна – заявіла газэце “The Jerusalem Post”, што гэтае рашэньне далося нялёгка.

Многія яе сяброўкі з краінаў СНД, якія замужам за палестынцамі, у апошні момант выйшлі з аўтобуса, што накіроўваўся ў Аман. Яны вырашылі застацца. Хаця, як сьведчыць Ганна, пасьля захопу ўлады радыкальнай ісламісцкай групоўкай ХАМАС, жыцьцё ў Паласе Газы для людзей эўрапейскага выгляду стала немагчымым. На вяртаньні ў Беларусі Ганны і яе дваіх дзяцей настояў муж жанчыны, колішні выпускнік аднаго зь беларускіх унівэрсытэтаў.

“Цяпер мой муж, мае рэчы, мой дом, мая праца – усё засталося там. Невядома, ці ўбачу я гэта зноў”, – сказала журналістам беларуска.

Як паведаміў сёньня кіраўнік беларускага консульства ў Маскве Вячаслаў Стральцоў, 7 беларускіх грамадзянаў прыбудуць у Менск цягніком заўтра раніцай.

• Ці засталіся беларусы ў Паласе Газы?, 19.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG