Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Няхай кожны з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў здасьць хаця б раз кроў і больш антынароднага закону яны прымаць ня будуць”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 21 чэрвеня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Зіноўеў: “Тым, хто атрымаў палітычны прытулак, трэба даслаць у прэзыдэнтуру паштоўкі з Варашавай ці Брусэлем і словамі: “Мы яшчэ вернемся ў вольную Беларусь”.

Спадар: “Працу донара можна параўнаць з ахвярай Ісуса Хрыста, які праліў сваю кроў дзеля ўратаваньня чалавецтва. Таму цяперашняе стаўленьне дзяржавы ў дачыненьні да донараў я называю ня інакш, як нахабным блюзьнерствам”.

Спадар: “Хачу выказаць меркаваньне наконт донараў. Наколькі мне вядома, ва ўсіх краінах сьвету за здачу крыві выплачваюць грошы і не малыя. У савецкія часы таксама плацілі. Гэта значыць, давалі адгул, аплачвалі дзень здачы, давалі абед з чаркай і гэтак далей за кошт іншых людзей. Вось гэта і ёсьць льготы. Панове, давайце вучыцца размаўляць як дарослыя, сур’ёзна, а не як блазнота. Вы ўсё смакуеце само слова “донар”. Яны не атрымлівалі грошы, але ж за здачу крыві яна замест грошай атрымлівалі іншую кампэнсацыю. І ня трэба рабіць зь іх альтруістаў. Колькі плацяць за здачу крыві ў іншых краінах у параўнаньні зь Беларусьсю?”

“Ільготы, адгулы – гэта і ёсьць аплата за здачу крыві. А калі донары зусім ня цэняць сваю кроў, сябе і сваё здароўе – гэта іншая справа. Яны ж самі згодныя атрымліваць за кроў падачку жабраку. А гэта менавіта падачка жабраку. А бясплатна – гэта без ільгот і дабравольна. Цікава паглядзець, колькі гэтых альтруістаў застанецца пасьля адмены ільгот і аплаты”.

Анастас Семяновіч: “Вельмі шаноўныя нашы донары, Вы абсалютна маеце рацыю, што аб’явілі страйк з нагоды адмены льгот. Гэта ня льготы. Прыхільнікі Лукашэнкі спэкулююць дадзеным словам. Я з Вамі, дарагія сябры. Я добра ведаю, што такое донар. Я сам некалі здаваў. Нам давалі бальшавікі за гэта адзін дзень выходны. Што можна параіць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, якія прымаюць закон па адмене льгот. Няхай кожны зь іх здасьць хаця б раз кроў і я ўпэўнены больш антынароднага закону яны прымаць ня будуць. Яна здаваць кроў ня будуць. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены. На такі подзьвіг ня кожны здольны”.

Спадар: “Я вось слухаю донараў і не разумею. Ну калі ім не падабаецца ці не задавальняюць умовы здачы крыві, дык няхай яны не здаюць. Ці іх сілком прымушаюць? Ці тут ужо замешаная палітыка?”
XS
SM
MD
LG