Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: збор подпісаў за ўладкаваньне дваровых аўтастаянак


Радыё Свабода У Наваполацку пачалі зьбіраць подпісы пад адозваю да гарадзкіх уладаў. Жыхары патрабуюць знайсьці грошы, каб вырашыць праблему паркоўкі аўтатранспарту ў дварах жылых дамоў.

У адозьве канстатуецца, што шырыня дваровых дарог і месцы для паркаваньня аўтатранспарту не адпавядаюць навачасным патрэбам.

Ініцыятарам акцыі выступіў грамадзкі актывіст Валер Шаўчэнка.

Акцыя гэтая пачалася не спантанна. Падчас мінулай выбарчай кампаніі Валера Шаўчэнку аштрафавалі на 155 тысяч рублёў за няправільную паркоўку.

Спадар Шаўчэнка заплаціў штраф і зьвярнуўся пісьмова да старшыні гарвыканкаму з пытаньнем: ці ёсьць праграма ўладкаваньня дваровых аўтастаянак? У афіцыйным адказе паведамлялася, што гэтае пытаньне знаходзіцца на кантролі.

Але, паводле Валера Шаўчэнкі, калі ён зьвярнуўся непасрэдна да гарвыканкамаўскіх чыноўнікаў, дык высьветлілася, што гэтай справай ніхто не займаецца. Урэшце ён і яшчэ некалькі грамадзкіх актывістаў выйшлі на вуліцы і распачалі збор подпісаў пад згаданай адозвай.

У Наваполацку праблема паркаваньня аўтатранспарту надзвычай вострая, бо горад кампактны і, да таго ж, больш як 60% наваполацкіх сем’яў маюць асабісты аўтатранспарт.

Вечаровай парой усе дваровыя дарогі запоўненыя аўтатранспартам, і няма як пад’ехаць машынам хуткай дапамогі й пажарнай службы.

У двары аднаго з дамоў на вуліцы Янкі Купалы ў Наваполацку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG