Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычныя прафсаюзы заклікаюць урад выканаць усе рэкамэндацыі


Алесь Дашчынскі Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў зрабіла заяву ў зьвязку з прыпыненьнем Эўразьвязам гандлёвых прэфэрэнцый для Беларусі.

Рада заявіла, што ў Беларусі даўно ўжо сталі нормай і ўвышлі ў практыку дзейнасьці ўраду сыстэматычныя парушэньні правоў прафсаюзаў.

Па гэтых парушэньнях краіна “даўно і трывала ўвыйшла ў лік усясьветных лідэраў і сабрала поўны букет пакараньняў з боку розных міжнародных структураў.

Апошняе зь іх, і самае непрыемнае – пазбаўленьне Беларусі прэфэрэнцый у гандлі зь краінамі Эўразьвязу. Яно адбылося выключна зь віны беларускага ўраду, які так і не прыслухаўся да неаднаразовых патрабаваньняў міжнароднай супольнасьці захоўваць правы працоўных і іх арганізацый”.

Як гаворыцца ў заяве, цяпер беларускі ўрад можа выкарыстаць факт пазбаўленьня прэфэрэнцый для вінавачаньняў і аб’явіць незалежныя прафсаюзы ўнутранымі ворагамі народу, зьнешнімі – Міжнародную арганізацыю працы і Эўразьвяз. Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў перасьцерагае ўлады ад такога кроку.

”Яго наступствы будуць самыя драматычныя і здольныя завесьці Беларусь у поўны палітычны і эканамічны тупік, зь якога для ўраду няма і ня можа быць цывілізаванага выйсьця”, - гаворыцца ў заяве.

Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў заклікае кіраўніцтва краіны самым сур’ёзным чынам адрэагаваць на рашэньне Эўразьвязу і неадкладна заняцца выкананьнем усіх і ў поўным аб’ёме рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы.

• МЗС Беларусі спадзяецца на хуткую адмену санкцый”, 21.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG