Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House асудзіла рашэньне Рады ААН па правах чалавека


Радыё Свабода Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House асудзіла рашэньне Рады ААН па правах чалавека адносна скасаваньня мандатаў спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы.

Як заявіла выканаўчы дырэктар гэтай арганізацыі Джэніфэр Віндзар, “рашэньне Рады пазбавіць сябе кантролю над гэтымі двума рэпрэсіўнымі рэжымамі зьяўляецца недапушчальным”

Паводле Джэніфэр Віндзар, "раней Рада мела 12 спэцдакладчыкаў для назіраньня за правамі чалавека ў праблемных краінах. Чатыры зь іх - Беларусь, Куба, Бірма і Паўночная Карэя маюць рэпутацыю самых рэпрэсыўных рэжымаў у сьвеце ў пытаньнях палітычных правоў і грамадзянскіх свабодаў. Выключэньне з чорнага сьпісу дзьвюх краін - галоўны ўдар па здольнасьці Рады адсочваць сыстэматычныя злоўжываньні ў правах чалавека у асобных грамадзтвах”.
Freedom House - аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя са штаб-кватэрай ў ЗША. У сваіх апошніх справаздачах Freedom House падкрэсьлівала, што свабода ў Беларусі стала надзвычай абмежаванай, апошнім часам узмацніліся рэпрэсіі ў дачыненьні да апазыцыі, павялічыўся ціск на няўрадавыя арганізацыі, незалежныя мэдыі. Па ўзроўню свабоды СМІ Беларусь летась заняла 185 месца ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG