Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун нагадаў Беларусі пра Дэклярацыю правоў чалавека


Радыё Свабода Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што нягледзячы на скасаваньне мандатаў спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы, гэтыя краіны ня вызваленыя ад абавязаньняў паважаць Дэклярацыю правоў чалавека.

Паводле Пан Гі Муна, ніводная краіна – малая ці вялікая – не пазьбегне назіраньня за сытуацыяй з правамі чалавека. Пан Гі Мун вітаў рашэньне сяброў Рады ААН стварыць унівэрсальны мэханізм з дапамогай якога ва ўсіх 192 краінах ААН будзе праводзіцца рэгулярны маніторынг.

Заяву Пан Гі Муна агучыла прэсавы сакратар ААН Мішэль Мантас.

• Рада ААН скасавала пасады спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы, 19.06.2007 • А.Бяляцкі: “Скасаваньне спэцдакладчыка – вынік палітычнай дамовы", 19.06.2007 • Гайдукевіч і Процька – пра выключэньне Беларусі з чорнага сьпісу ААН, 19.06.2007
XS
SM
MD
LG