Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Дэмакратычныя выбары ва ўмовах дыктатуры немагчымыя...”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам "Свабоды". Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях "Свабоды" будзе гучаць Быкаў.

“Даўно вядома, што дэмакратыя можа разьвівацца толькі ад няпоўнай дэмакратыі да больш дасканалай, да поўнай, можа быць. А ва ўмовах таталітарызму дэмакратыя ня можа існаваць нават у зачатках. Таму, што датычыць выбараў, яны ў нашых умовах проста немагчымыя, дэмакратычныя выбары. Дэмакратычныя выбары ва ўмовах таталітарызму, ва ўмовах аўтакратычнай дыктатуры немагчымыя. Бо яны непазьбежна будуць сфальсыфікаваныя, як гэта ў нас і адбываецца ўжо не адзін год. Таталітарныя сілы вельмі ўмела карыстаюцца дэмакратычнымі інстытуцыямі, і якраз гэтае іх умелае карыстаньне прымаецца заходнімі наглядальнікамі, заходнімі палітолягамі, – прымаецца за чыстую манэту, за чыстую гульню. На самай справе, гэта самая шулерская гульня. Так было ў нас, пры камуністах, так працягваецца і цяпер таксама”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG