Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Празь Беларусь не пусьцілі нямецкія рэчы II усясьветнай вайны


Радыё Свабода, Берасьце На памежным пераходзе “Варшаўскі мост” на беларуска-польскай мяжы берасьцейскія мытнікі затрымалі пасажыраў прыватнага аўтамабіля і рэйсавага аўтобуса. Яны накіроўваліся зь Нямеччыны ў Расею.

Паводле інфармацыі прэсавай службы мытні “Заходні Буг”, грамадзяне Расеі й Беларусі перавозілі нямецкія ўзнагароды, дакумэнты, вайсковую амуніцыю і зброю часу II усясьветнай вайны.

Папярэдняя экспэртыза засьведчыла, што затрыманыя на мяжы рэчы, сярод якіх амаль сто ордэнаў, мэдалёў і нагрудных знакаў нямецкай арміі, маюць гістарычную каштоўнасьць.

Нягледзячы на тое, што знаходка не зьяўляецца кантрабандай, хутчэй за ўсё яе сканфіскуюць у даход дзяржавы і перададуць у адзін з музэяў.
XS
SM
MD
LG