Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дапамагалі вам калі-небудзь прафсаюзы?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне мінакам на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Слухаць:



Спадар: “Істотна — не. Калі памёр мой бацька, далі 80 рублёў дапамогі. Але тады 80 рублёў было як цяпер тысяча”.

Спадар: “Ніколі. Нават калі ў мяне была складаная сытуацыя на працы, ніколі не дапамагалі”.

Спадар: “Ніколі не зьвяртаўся, ніколі не дапамагалі”.

Спадарыня: “Ніколі. Працавала на дзяржаўным прадпрыемстве восем гадоў, два разы зьвярталася па пуцёўку. Але з розных прычынаў адмаўлялі. То занадта малады спэцыяліст, то аддалі пуцёўку камусьці іншаму. Так за восем гадоў ні разу не дапамаглі”.

Спадарыня: “Ніколі. Усё жыцьцё працавала, ні разу нават пуцёўкі не далі”.

Спадарыня: “Дапамагалі. Пуцёўку давалі і ў піянэрскі лягер дзецям. Калі праблемы ў сям’і, бацькі ў мяне памерлі, заўсёды дапамагалі”.

Карэспандэнт: “Ці дапамагалі вам калі-небудзь прафсаюзы?”

Спадарыня: “Пуцёўкі раней давалі. Дзеці езьдзілі ў лягер. А цяпер прафсаюзная арганізацыя ў нас толькі разгортвае сваю дзейнасьць”.

Спадар: “Мне прафсаюз многа дапамагаў. Я працаваў на заводзе, дапамагалі грашыма, калі цяжка было. Калі ў мяне жонка памерла, дапамаглі. Я не крыўдую на прафсаюзы”.

Спадарыня: “Ніколі, нічога. Няма сэнсу ў такіх прафсаюзах”.

Спадарыня: “Не, ніколі”.

Спадарыня: “Дзіця ў лягер адпраўлялі. Пуцёўкамі на аздараўленьне не карысталіся, бо здароўе добрае”.

Спадарыня: “Аднойчы прафсаюзным коштам я езьдзіла адпачываць у санаторый. І ўсё”.

Спадар: “Не дапамагалі. У некаторых выпадках я зьвяртаўся, але прафсаюзы самі не хацелі дапамагаць”.

Спадарыня: “Мо раней, калі працавала на дзяржаўным прадпрыемстве. А цяпер я сама на сябе працую”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG