Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця "Начной Свабоды" – ганаровая донарка Алена Арашыдзэ


Радыё Свабода .

Алена Арашыдзэ, ганаровая донарка з Магілёва, далучаецца да страйку донараў. Яе муж – таксама донар, але кроў ужо не здае з прычыны здароўя. Сярод іншага Алена Арашыдзэ пракамэнтуе апытаньне "Ці падтрымліваеце вы страйк донараў?".

Заходнія экспэрты зноў апублікавалі сьпіс самых дарагіх гарадоў сьвету. Лідэрам – Масква. Мы раскажам аб самых дарагіх гарадах сьвету, а ў досьледах – колькі каштуе жыцьцё ў Менску: цэны, прычыны, рэакцыі людзей.

Сёньня ў Менску – прэзэнтацыя кнігі нашага калегі Севярына Квяткоўскага "Фрашкі ды пляшкі". Рэпартаж і інтэрвію з аўтарам.

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава музычны праект "Я нарадзіўся тут". У анталёгіі "Начной чытанкі" – Макс Шчур. АБЛОГа беларускага інтэрнэту.

Пасьля 23-й – агляд лістоў на “Свабоду”, "Падарожжы Свабоды": вандроўка Зьмітра Бартосіка ў вёску Крывошын Ляхавіцкага раёну, "Экспэртыза Свабоды" на тэму "Якія палітычныя наступствы пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў?" і адказы старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG