Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Актывісты кампаніі “Выратуем Горадню ад разбурэньняў” атрымалі пісьмовы адказ ад уладаў: праводзіць пікеты 23-24 чэрвеня нельга. Адмову падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Валянцін Лявонаў.

Адзін з актывістаў Алесь Залеўскі паведаміў, што тэматыкай пікетаў мелі быць “Праблемы і супярэчнасьці рэканструкцыі старой часткі Горадні”.

Алеся Залеўскага ў другой палове дня выклікаў у Ленінскі РАУС маёр Хілько, каб папярэдзіць хлопца, што калі яны ўсё ж наважацца пікетаваць, дык тым самым парушаць закон.
XS
SM
MD
LG