Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На студэнта-каліноўца склалі пратакол


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сьцяпана Сьвідэрскага (на здымку) сёньня выклікалі ў Ленінскі райвыканкам Горадні. На яго склалі пратакол аб парушэньні правілаў дабраўпарадкаваньня, і паведамілі, што ён атрымае позву на адміністрацыйную камісію.

Максымальнае пакараньне, якое можа атрымаць С.Сьвідэрскі — да дваццаці базавых адзінак штрафу. Яго затрымалі міліцыянты 9 чэрвеня, калі Сьцяпан на вуліцы наклейваў налепкі “Разбураць — не будаваць”, ды іншыя, накіраваныя супраць рэканструкцыі ўладамі гістарычнай забудовы.

Сьцяпан Сьвідэрскі навучаецца паводле праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў Гданьскім унівэрсытэце. Калі ён прыйшоў у Ленінскі райвыканкам, перад будынкам экскаватарам выдзіралі зь зямлі бардзюр, які існуе з польскіх часоў. Гісторыкі, маладыя актывісты лічаць бардзюр пэўнай каштоўнасьцю, паколькі на частцы захавалася польскамоўнае кляймо “Magistrat m.Grodna”.

Разбурэньне Горадні, 20 чэрвеня 2007 г.
Бардзюр з кляймом магістрату

Разбурэньне Горадні, 20 чэрвеня 2007 г.
Экскаватар выдзірае бардзюрныя пліты
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG