Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: угодкі Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі


Радыё Свабода Увечары 19 чэрвеня на малой радзіме пісьменьніка сабраліся літаратары, мастакі, барды і проста прыхільнікі ягонай творчасьці.

Да сядзібы-музэю, адбудаванай 3 гады таму паводле фатаздымкаў ды малюнкаў бацькоўскае хаты Васіля Быкава, зьехаліся людзі ці не з усёй Беларусі. Але бадай што самай пачэснай госьцяй была сястра пісьменьніка, Валянціна Ўладзімераўна Быкава, якая таксама жыве на Вушаччыне – у вёсцы Ваўчо.

83-я ўгодкі Васіля Быкава на ягонай малой радзіме ў в.Бычкі; сястра – Валянціна Быкава
Валянціна Быкава (у цэнтры) дзеліцца ўспамінамі пра брата

Дарэчы, менавіта спадарыня Валянціна давала парады, як расставіць мэблю ў музэйных пакоях, каб гэта было як пры жыцьці старэйшага брата, як раскласьці ягоныя асабістыя рэчы. Экспанаты зьбіралі ўсёй вёскай, а наглядчыцай музэю цяпер працуе ўдава малодшага брата Васіля Быкава, спадарыня Антаніна. Для ўсіх ахвотных Антаніна Быкава правяла экскурсію.

83-я ўгодкі Васіля Быкава на ягонай малой радзіме ў в.Бычкі; Антаніна Быкава
Антаніна Быкава, наглядчыца музэю

Зь вядомых на Беларусі асобаў ушанаваць памяць Васіля Быкава на ягоныя ўгодкі прыехалі Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей, Вінцук Вячорка, Павал Севярынец, Уладзімер Колас, а таксама літаратары Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Арлоў, Вольга Іпатава, Ірына Жарнасек.

83-я ўгодкі Васіля Быкава на ягонай малой радзіме ў в.Бычкі; Аляксандар Мілінкевіч, Зінаіда Бандарэнка
Аляксандар Мілінкевіч і Зінаіда Бандарэнка ў музэі Васіля Быкава

Тут жа, каля музэю, прайшла імправізаваная вечарына, на якой меў магчымасьць выступіць кожны, хто хацеў сказаць колькі слоў пра Васіля Быкава і ягоныя творы.

83-я ўгодкі Васіля Быкава на ягонай малой радзіме ў в.Бычкі; Зінаіда Бандарэнка
Вершы ў гонар памяці Васіля Быкава чытае народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка

83-я ўгодкі Васіля Быкава на ягонай малой радзіме ў в.Бычкі; бард Георгі Станкевіч
Сьпявае бард Георгі Станкевіч, які прыехаў зь Бешанковічаў

83-я ўгодкі Васіля Быкава на ягонай малой радзіме ў в.Бычкі; Сяргей Законьнікаў
Выступае паэт Сяргей Законьнікаў

Сёньня – дзень нараджэньня Васіля Быкава, 19.06.2007 Віцебск: Мірон пусьціў па рацэ сьцяг да ўгодкаў Васіля Быкава, 19.06.2007 Горадня: у музэі В.Быкава сустрэліся аматары ягонай творчасьці, 19.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG