Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідатар памёр, не дачакаўшыся рэгістрацыі


Міхал Стэльмак, Менск У Віцебску на 60-м годзе жыцьця памёр адзін з заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, інвалід Чарнобылю Мікалай Шынкоўскі.

Як паведаміў “Свабодзе” старшыня аб’яднаньня Аляксандар Ваўчанін, вайсковы мэдык Шынкоўскі ўдзельнічаў у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС з 2 траўня 1986 году. Ён быў камандзірам асобай вайсковай мэдычнай роты.

19 траўня 2007 году чарнобыльскі актывіст удзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе, на якім вырашылі стварыць грамадзкае аб’яднаньне ліквідатараў.

У выступе на зьезьдзе Шынкоўскі выказаў пратэст супраць плянаванага скасаваньня чарнобыльскіх ільготаў. “Гэта трагедыя народу”, — гаварыў віцебскі чарнобылец.

Ці зарэгіструюць новае аб’яднаньне? Мін’юст, паводле Ваўчаніна, мусіць даць адказ да 12 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG