Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Зьмітра Лісіенку аштрафавалі за графіці “Свабоду Шчукіну!”


Радыё Свабода Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску прызнала менскага актывіста вінаватым у дробным хуліганстве. Яго пакаралі штрафам 310 тысяч рублёў.

Ні на адным з двух судовых пасяджэньняў Зьміцер Лісіенка сваёй віны не прызнаў. Але судзьдзя палічыла вартымі даверу міліцэйскія пратаколы ды паказаньні міліцыянтаў-сьведкаў, якія праводзілі затрыманьне.

Зьмітра Лісіенку затрымалі ўначы 9 чэрвеня каля Віцебскай абласной управы Міністэрства ўнутраных справаў, на будынку якой зьявіўся надпіс “Свабоду Шчукіну!”.

Зьміцер распавёў, што прыехаў у Віцебск 6 чэрвеня, каб падтрымаць Валер’я Шчукіна падчас ягонага судовага працэсу.

Увогуле ж на менскага моладзевага актывіста ў Віцебску за тыдзень завялі тры адміністрацыйныя справы.

Яго аштрафавалі на 620 тысяч рублёў за непадпарадкаваньне міліцыі падчас разгону пікету каля Першамайскага райсуду, дзе судзілі Валер’я Шчукіна. Лісіенка заступіўся за дзяўчат, якіх міліцыянты зьбівалі й гвалтам цягнулі ў машыну.

Таксама актывіст адбыў трое сутак арышту за графіці “Свабоду Казуліну!”.

• Віцебск: Зьмітра Лісіенку судзяць за графіці “Свабоду Шчукіну!” , 13.06.2007 • Віцебск: менскага актывіста судзяць трэці раз за апошні тыдзень, 13.06.2007 • Міліцыянты зьбілі моладзь, якая прыйшла падтрымаць Валер’я Шчукіна , 06.06.2007
XS
SM
MD
LG