Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Магілёў: донары пачалі страйк</B>


Радыё Свабода У першы дзень страйку донараў Магілёўская станцыя пераліваньня крыві не працавала: абвясьцілі, што на ёй праводзіцца прафіляктыка, а мэдычны пэрсанал выяжджае да донараў у раён.

Гаворыць галоўны лекар Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві Барыс Гальдынбэрг:

“З дваццатага чысла ў нас плянава-санітарны дзень для некаторых відаў донарства, каб можна было ўпарадкаваць усё на станцыі. Паколькі мы на месцы не прымаем кроў, у нас сёньня плянавы выезд у раён”.

Барыс Гальдынбэрг сумняецца ў тым, што донарам варта страйкаваць.

Акцыя пратэсту не паўплывае, лічыць ён, на працу станцыі пераліваньня крыві:

“Што да самой пастаноўкі пытаньня пра льготы донарам, то яны настолькі намінальныя, што гэтае пытаньне ня дужа важкае для таго, каб за яго змагацца. Адзінае — перад тым, як адабраць, на маё меркаваньне, трэба было прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты нашым заканадаўцам.

Калі дзяржава нешта забірае, то трэба было тое вырашаць празь мясцовыя ўлады альбо грамадзкія фармаваньні. А розгалас, які стварылі… Людзі, якія наверсе сядзяць, у тым ліку і нашы паважаныя дэпутаты, яны пра донарства маюць дужа павярхоўнае ўяўленьне. Наўрад ці сярод іх былі донары — можа, толькі адзінкі”.

Галоўны лекар Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві кажа пра тое, што донары паступаюць гуманна, здаючы кроў:

“У іншых краінах гэтых ільготаў няма — гэта адназначна. Гэта альтруізм. Я здаю таму, што некаму патрэбна. Яны робяць гуманны ўчынак”.

• На знак пратэсту супраць адмены льготаў донар вяртае "Ганаровы знак", 14.06.2007 • 20 чэрвеня — папераджальны страйк донараў, 14.06.2007
XS
SM
MD
LG