Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан выпусьціў 10 прыказаньняў для кіроўцаў


Радыё Свабода У 36-старонкавым “Пасланьні аб бясьпецы на дарогах” Ватыкан заклікае кіроўцаў не перавышаць дазволенай хуткасьці, не брыдкасловіць і не сядаць за руль у нецьвярозым стане.

Упершыню ў спэцыяльным выданьні каталіцкая царква рэагуе на праблему бясьпекі дарожнага руху.

Ватыкан рэкамэндуе, у прыватнасьці, шафёрам хрысьціцца, выяжджаючы ў дарогу, высьцерагацца “прымітыўных” паводзінаў за рулём і дапамагаць ахвярам аўтакатастроф.

У тэксьце “Пасланьня” таксама гаворыцца, што аўтамабілі могуць быць прыладаю ўчыненьня граху – калі яны выкарыстоўваюцца для небясьпечных манэўраў або для прастытуцыі.

“Мы ведаем, што ў выніку правапарушэньняў і нядбайнасьці кіроўцаў штогод мільён дзьвесьце тысяч чалавек гіне на дарогах. Гэта жахлівая рэальнасьць і ў той жа час вялікі выклік для грамадзтва і царквы”, – сказаў, прадстаўляючы “Пасланьне аб бясьпецы на дарогах” кардынал Рэната Марціна.

Дзесяць прыказаньняў для кіроўцаў 1.

Не забі.

2.

Дарога мае быць сродкам сумоўя паміж людзьмі і не прычыняць сьмяротнай шкоды.

3.

Пачцівасьць, ветлівасьць і разважнасьць павінны дапамагаць пры непрадказальных сытуацыях.

4.

Будзь талерантны і дапамагай бліжняму ў патрэбе (асабліва калі нехта пацярпеў у аварыях).

5.

Аўтамабілі не павінны быць выражэньнем улады ці перавагі, яны могуць давесьці да граху.

6.

Шчыра пераконвай маладых і ня вельмі маладых людзей не сядаць за руль пры кепскім самаадчуваньні.

7.

Падтрымлівай людзей, што страцілі блізкіх у аўтакатастрофах.

8.

Зводзь вінаватых кіроўцаў і іхных ахвяраў разам, каб яны маглі гадаваць у сабе пачуцьцё дараваньня.

9.

На дарозе барані найбольш безабаронных.

10.

Будзь адказны ў адносінах да іншых.
XS
SM
MD
LG