Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер госьць на "Свабодзе" – Аляксандар Ярашук


Радыё Свабода У чацьвер, 21 чэрвеня, ад 08.30 да 09.30 са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць старшыня беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Пытаньні Аляксандру Ярашуку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Ярашуком.

Яму 56 гадоў, нарадзіўся ў Камянецкім раёне. На роднай Берасьцейшчыне працаваў галоўным аграномам, намесьнікам старшыні калгасу. У перабудову ўзначаліў Клецкі райкам КПБ. Пяць гадоў быў намесьнікам начальніка Галоўнага ўпраўленьня замежнаэканамічнай дзейнасьці Мінсельгасу, тры – першым намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкаму. Апошнія пяць кіруе Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.

Менавіта парушэньні правоў прафсаюзаў сталіся прычынаю пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў. Гэтае рашэньне ўступае ў сілу з 21 чэрвеня.

– Улады спрабавалі знайсьці з намі кампраміс. Але такое магчыма толькі пры ўмове дэмакратызацыі палітычнай сыстэмы, на што яны ніколі ня пойдуць. Бо шлях сапраўдных рэформаў ува ўсіх сфэрах жыцьця – для рэжыму рэч непрымальная.
XS
SM
MD
LG