Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі экспэрт: “Скасаваньне мандату спэцдакладчыка па Беларусі не павінна стаць правілам для Рады ААН”


Радыё Свабода Вядучы навуковы супрацоўнік Нямецкага інстытута правоў чалавека ў Бэрліне Вольфганг Хайнц скрытыкаваў скасаваньне пасадаў спэцдакладчыкаў ААН для Беларусі і Кубы. Камэнтуючы рашэньні Рады ААН, Вольфганг Хайнц перасьцярог гэты праваахоўны орган у тым, каб падобныя “кампрамісы ня сталі правілам”. Інакш, паводле ягоных словаў, "Рада ААН па правах чалавека хутка страціць давер”.

Як лічыць бэрлінскі экспэрт, прадстаўнікі Эўразьвязу зрабілі ўсё магчымае, каб мінімізаваць спробы “усходняй большасьці” Рады аслабіць гэты праваахоўны орган.

У якасьці станоўчага рашэньня Рады Вольфганг Хайнц назваў магчымасьць далейшага супрацоўніцтва з мясцовымі няўрадавымі праваабарончымі арганізацыямі ў часе маніторынгу за сытуацыяй з правамі чалавека.

Паводле словаў аналітыка, эўрапейцам удалося пераканаць у гэтым іншых сяброў Рады, нягледзячы на тое, што Кітай настойваў на дастатковасьці урадавых справаздачаў па правах чалавека.

Вольфганг Хайнц не выключае прыняцьця рашэньняў аб стварэньні новых мандатаў спэцдакладчыкаў у часе наступных пасяджэньняў Рады.

• Рада ААН скасавала пасады спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы, 19.06.2007 • А.Бяляцкі: “Скасаваньне спэцдакладчыка – вынік палітычнай дамовы", 19.06.2007 • Гайдукевіч і Процька – пра выключэньне Беларусі з чорнага сьпісу ААН, 19.06.2007
XS
SM
MD
LG