Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Згуртаваньня беларускіх студэнтаў выклікаюць у Пракуратуру


Любоў Лунёва, Менск Яўген Іванюк паведаміў Свабодзе, што ў пад’езьдзе дому, дзе ён жыве, стаялі супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным. Яны сказалі Яўгену, што павінны даставіць у Пракуратуру яго і іншую актывістку ЗБС, Шамрэй Насьцю.

Шамрэй і Іванюк заявілі, што паедуць у Пракуратуру толькі з адвакатамі, якіх яны чакаюць. Іванюк лічыць, што хутчэй за ўсё ў Пракуратуру могуць даставіць некалькіх актывістаў арганізацыі.

Цягам мінулага тыдня ў Пракуратуру выклікаюць сяброў ЗБС, дзе ім уносіліся афіцыйныя папярэджаньні, каб яны не спрабавалі зарэгістраваць новую арганізацыю. У іншым выпадку ім пагражаюць прыцягненьню да крымінальнай адказнасьці.

• Затрыманыя 26 актывістаў “Згуртаваньня беларускіх студэнтаў”,10.02.2007
XS
SM
MD
LG