Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦК КП(б)Б: “Ліквідаваць абязлічку ў вырошчванні кукурузы...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 20 чэрвеня ў розныя гады.

Зьвярнуўшыся да беларускіх газэт ад 20 чэрвеня розных гадоў, Беларуская Свабода нагадвае вам пра падзеі мінулага.

У 1947 годзе “Советская Белоруссия” друкуе Ўказ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР: “На падставе ўказу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 15 ліпеня 1946 г. “Аб утварэньні Міністэрства смакавай прамысловасьці СССР” — утварыць Саюзна-рэспубліканскае Міністэрства смакавай прамысловасьці Беларускай ССР для кіраваньня прадпрыемствамі, саўгасамі і арганізацыямі сьпіртовай, вінаробчай, лікёра-гарэлачнай, піваварнай, безалькагольных водаў, дражджэй, тытунёва-махорачнай і кавава-цыкорнай прамысловасьці”.

“Чырвоная змена”, год 1957. Пад рубрыкай “У Цэнтральным камітэце КП Беларусі” газэта піша: “Адзначаючы, што ў многіх калгасах рэспублікі пасевы кукурузы не барануюцца, зарастаюць пустазеллем, праполка іх не праводзіцца, што можа прывесці не толькі да знішчэння ўраджаю, але і да поўнай гібелі кукурузы, ЦК КП Беларусі абавязаў абкомы партыі і аблвыканкомы, райкомы партыі і райвыканкомы, дырэктараў МТС і старшынь калгасаў ліквідаваць абязлічку ў вырошчванні кукурузы...”

“Нашай уладзе сёння не патрэбная ні паэзія, ні проза, ні беларуская культура ўвогуле, — сьцьвярджае на старонках “Свабоды” ў 1997 годзе Рыгор Барадулін. — Я называю гэтых людзей новакамуністамі: яны фактычна працягваюць праводзіць у жыццё лінію Леніна. Як вядома, ён фармальна падтрымліваў інтэлігенцыю, але лічыў яе за “дерьмо”. Сёння нацыянальная інтэлігенцыя для ўлады — як чырвоная ануча для быка.

Кот праводзіў рэфэрэндум — Клапаціўся пра мышэй. Мышы верылі легендам І пішчэлі ўсё цішэй...”
XS
SM
MD
LG