Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі вырашылі, з чаго можа быць гарэлка


Радыё Свабода Сёньня Эўрапейскі парлямэнт на пленарным пасяджэньні вырашыў, што зьяўляецца сапраўднай гарэлкай.

Большасьць краінаў Эўразьвязу выступіла за тое, каб тэрмін “гарэлка” быў пашыраны і мог бы азначаць сьпіртовы прадукт, выраблены з усемагчымых сельскагаспадарчых прадуктаў: напрыклад, зь вінаграду, бананаў, цытрусаў, цукровых буракоў... Традыцыйны рэцэпт вырабу гарэлкі – у першую чаргу са збожжа і бульбы – адстойвалі Польшча, Фінляндыя, Данія, Швэцыя, іншыя балтыйскія краіны.

Польскія вытворцы сёньня нават наладзілі у фае Эўрапейскага парлямэнту прэзэнтацыю найлепшых гатункаў сваёй гарэлкі, спрабуючы пераканаць эўрапейскіх заканадаўцаў захаваць “чысьціню этыкеткі”. Аднак гэта не дапамагло – дэпутаты прагаласавалі супраць прапановы, якую лабіравалі палякі і фіны, а менавіта за пашырэньне вызначэньня гарэлкі. Для спажыўца, які будзе шукаць арыгінал, застаецца падказка: на этыкетках гарэлкі, якая вырабленая з іншых прадуктаў, чым зерне ці бульба, гэта павінна быць пазначана.

• Арыгінальная гарэлка: жытнёвая, бульбяная або бананавая?, 19.06.2007 • Што ў Беларусі лічыцца гарэлкай?, 19.06.2007 • Алькагалізм у Беларусі й сьвеце , 24.06.2000
XS
SM
MD
LG