Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Навумаў: Сурагатны алькаголь небясьпечнейшы за наркотыкі


Радыё Свабода Міністар унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў лічыць, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі сурагатнага алькаголю ўяўляе большую небясьпеку, чым наркотыкі.

Як перадае агенцтва "Інтэрфакс", сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску Навумаў адзначыў, што сурагаты сьпірту завозяцца ў Беларусь як з Украіны, так і з Расеі, аднак расейскія сурагаты куды больш атрутныя. Па словах міністра, у Берасьцейскай вобласьці, куды трапляюць сурагаты сьпірту з Украіны, сьмяротнасьць ад іх ужываньня ў тры-чатыры разы меншая, чым ад такіх жа выпадкаў у Віцебскай вобласьці, куды сурагаты завозяцца з Расеі.

Гл. таксама:

Што ў Беларусі лічыцца гарэлкай?

Арыгінальная гарэлка: жытнёвая, бульбяная або бананавая?
XS
SM
MD
LG