Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: у музэі В.Быкава сустрэліся аматары ягонай творчасьці


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў грамадзкім музэі Васіля Быкава ў Горадні зьбіраліся чытачы. Быкаў каля чвэрці стагодзьдзя пражыў у горадзе над Нёманам, напісаў тут многія вядомыя творы.

Адзін са стваральнікаў экспазыцыі Аляксей Дземідовіч паведаміў, што падрыхтаваны першы выпуск бюлетэню, прысьвечанага народнаму пісьменьніку Беларусі.

За апошні час зьявіліся новыя экспанаты, родныя Васіля Быкава перадалі некаторыя ягоныя рэчы — друкарку, кіцель, дыплямат.

Нядаўна кіраўнік афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец, калі быў у Горадні, сказаў карэспандэнту мясцовай газэты, што саюз, які ён узначальвае, можа падтрымаць ініцыятыву адкрыць музэй Быкава.

Кіраўнік грамадзкага музэю Мікалай Мельнікаў мяркуе, што гэта сьведчыць пра жаданьне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі перахапіць грамадзкую ініцыятыву.

Гародня, 19.06.2007. У Музэі Быкава ўшаноўваюць памяць пісьменьніка Мікалай Мельнікаў і Аляксей Дземідовіч у Гарадзенскім музэі Васіля Быкава.
XS
SM
MD
LG