Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ будзе дапамагаць Беларусі ў энэргетыцы


Уладзімер Глод, Менск “Толькі інтэнсіўныя кансультацыі паміж навукоўцамі, грамадзянскай супольнасьцю й замежнымі партнэрамі дапамогуць Беларусі зьменшыць залежнасьць ад імпарту нафты і газу”. Такую думку выказаў сёньня кіраўнік менскага офісу АБСЭ Оке Пэтэрсан на сэмінары, які арганізавалі офіс і Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці.

Удзельнікі сэмінару абмяркоўвалі, як праз прыняцьце новых і карэктыроўку дзейных законаў можна забясьпечыць разьвіцьцё аднаўляльных крыніцаў энэргіі ў Беларусі.

Спадар Пэтэрсан таксама дадаў, што з улікам усьсьветнага досьведу і тэхналёгіяў офіс АБСЭ гатовы дапамагаць Беларусі ў галіне аднаўляльных крыніцаў энэргіі.
XS
SM
MD
LG