Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Што карысьці з правільных думак, калі іх трэба выказваць няправільна, перакручана, наадварот?”


Радыё Свабода Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам "Свабоды". Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях "Свабоды" гучыць Быкаў.

"Пра чэхаў казалі: "Свабоды ім захацелася! Мы ж во жывём без свабоды, але не бунтуем. А ім – свабоды! Яшчэ чаго..." І так гаварылі ня горшыя і не самыя дурныя з нашых знаёмых. А можа, яны так толькі гаварылі, а думалі інакш? Але што карысьці з правільных думак, калі іх трэба выказваць няправільна, перакручана, наадварот? Мабыць, каб выказаць сумленную думку і ня выклікаць падозраньня, трэба было мець адмысловы розум, якім мала хто з нас валодаў. Мы былі надта прастадушныя ў думках і просталінейныя ў дзеяньнях, за што і цярпелі".



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG