Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – дзень нараджэньня Васіля Быкава


Радыё Свабода Васіль Уладзімеравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Чарапоўшчына (цяпер адміністрацыйна аб''яднаная зь вёскай Бычкі), што на Вушаччыне.

Васіль Быкаў вучыўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні, ваяваў, служыў у войску, працаваў у гарадзенскай газэце. З пачатку 1960-х гадоў імя Быкава набывае ўсё большую літаратурную вядомасьць ня толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Аўтар аповесьцяў “Мёртвым не баліць”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, “Кар''ер” і шматлікіх іншых твораў, перакладзеных больш як на 50 моваў сьвету.

Імя Васіля Быкава непарыўна зьвязана з працэсам нацыянальнага адраджэньня і станаўленьня незалежнасьці Беларусі: ён быў сябрам Аргкамітэту, а пазьней і Сойму Беларускага Народнага Фронту, у публіцыстычных выступах і прамовах на шматтысячных мітынгах падтрымліваў нацыянальна-дэмакратычныя сілы. З 1998 году быў вымушаны жыць па-за межамі Бацькаўшчыны: у Швэцыі, Фінляндыі, Нямеччыне, Чэхіі. Памёр 22 чэрвеня 2003 году ў шпіталі ў Бараўлянах пад Менскам. У пахаваньні Васіля Быкава ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.

Васіль Быкаў быў ня толькі слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды” – менавіта на хвалях "Свабоды" ўпершыню прыйшлі да прыхільнікаў ягонай творчасьці шмат якія ягоныя творы, у тым ліку і кніга ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”.

• “Быкаў на Свабодзе” — другое выданьне , 27.06.2005

• Чэрвень з Васілём Быкавым , 19.06.2007

• Родныя мясьціны Быкава. Фотарэпартаж, 19.06.2007

• На малой радзіме Быкава пройдзе літаратурна-мастацкая імпрэза , 19.06.2007

• Магілёў: выстава да дня народзінаў Васіля Быкава , 19.06.2007

• Як у Беларусі ўшаноўваюць памяць Васіля Быкава?, 19.06.2007

• У нямецкую энцыкляпэдыю занесена сяброўства з Быкавым , 19.06.2007

• Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка -- упершыню жывапіс , 19.06.2006
XS
SM
MD
LG