Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна дамаглася спрошчанага парадку афармленьня віз у краіны Эўразьвязу


Радыё Свабода Адпаведнае пагадненьне падпісалі ў панядзелак увечары на пасяджэньні Рады супрацоўніцтва Украіна – Эзразьвяз ў Люксембурзе.

Паводле пагадненьня, шэраг катэгорый грамадзян змогуць атрымлімваць пяцігадовыя візы, іншыя змогуць прэтэндаваць на шматразовыя гадавыя візы, некаторыя групы насельніцтва змогуць атрымліваць эўрапейскія візы бясплатна.

Права спрошчанага афармленьня віз атрымаюць вучні. Студэнты і асьпіранты, спартсмэны, бізнэсоўцы, журналісты, кіроўцы аўтамабіляў і экіпажы, якія бяруць удзел у міжнародным транспартным руху, шэраг іншых катэгорыяў грамадзян, а таксама тыя, хто наведвае сваіх сваякоў у краінах Эўразьвязу, якія едуць адведаць магілы ці на лячэньне.

Уладальнікі ўкраінскіх дыпляматычных пашпартоў змогуць езьдзіць на тэрыторыю Эўразьвязу зусім без візаў.

Украіна пасьля Аранжавай рэвалюцыі ўвяла бязьвізавы рэжым для грамадзян краін Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG