Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На малой радзіме Быкава пройдзе літаратурна-мастацкая імпрэза


Радыё Свабода З ініцыятывы грамадзкага культурна-асьветніцкага цэнтру імя Язэпа Драздовіча ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну сёньня а 6-й вечара зьбяруцца літаратары, мастакі, барды, прыхільнікі творчасьці Васіля Быкава.

Як паведаміў адзін з актывістаў цэнтру Вадзім Баршчэўскі, прыехаць на імпрэзу ў Бычкі абяцалі Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, Вольга Іпатава, Алесь Марачкін.

Але прыедуць, вядома, ня толькі запрошаныя асобы: звычайна ў дзень народзінаў Васіля Быкава на ягоную малую радзіму прыяжджае вельмі шмат наведнікаў – прыхільнікаў таленту пісьменьніка з усяе Беларусі. Ахвотныя наведаюць мэмарыяльны музэй, які месьціцца ў адбудаванай сядзібе Быкава, а потым адбудзецца імправізаваная вечарына, на якой выступяць літаратары і сьпевакі.

• Як у Беларусі ўшаноўваюць памяць Васіля Быкава?, 19.06.2007

• Родныя мясьціны Быкава. Фотарэпартаж, 19.06.2007
XS
SM
MD
LG