Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Сідорскі: правал у зьнешнім гандлі


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў сёньня на паседжаньні ўраду аб правале ў зьнешнеэканамічным гандлі ў студзені – траўні гэтага года. Рост імпарту перавысіў паказчык росту экспарту ў два разы.

“Мы дапусьцілі правал гэтага паказчыка, які ў многім абясцэньвае іншыя нашыя дасягненьні,” - заявіў С.Сідорскі.

Паводле кіраўніка ўраду, сёлета “ясна вызначылася запавольваньне росту вытворчасьці прадукцыі”.

Таксама С.Сідорскі выказаў занепакоенасьць ростам гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў. Паводле ягоных словаў, “за 5 месяцаў рост запасаў гатовай прадукцыі склаў адзін трыльён беларускіх рублёў”.

Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка ў сваім выступе заявіў, што па выніках першага паўгодзьдзя адмоўнае сальда зьнешняга гандлю складзе 875 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG