Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бяляцкі: “Скасаваньне спэцдакладчыка – вынік палітычнай дамовы"


Алесь Дашчынскі, Менск Рада ААН у правох чалавека выключыла Беларусь ды Кубу з “чорнага сьпісу краін”, якія патрабуюць сталага назіраньня. Рада ААН скасавала пасады спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы. Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, праваабаронца Алесь Бяляцкі адмоўна ставіцца да гэтага рашэньня.

“Скасаваньне гэтай пасады – гэта ёсьць вынік палітычнай дамовы паміж урадам Беларусі і краінамі, у якіх не захоўваюцца стандарты з правамі чалавека.

Дастаткова прааналізаваць склад Рады ААН па правох чалавека, каб гэта зразумець. Бо ў Раду ўваходзяць такія краіны як Паўночная Карэя, Іран, Кітай, Куба, Расея, а таксама краіны, дзе адбываюцца вайсковыя канфлікты, не захоўваюцца правы чалавека.

На жаль, тут перамог палітычны падтэкст адмены гэтай пасады. Тым больш у кантэксьце адмены пасады спэцдакладчыка і па Кубе, дзе сытуацыя з правамі чалавека яшчэ больш жахлівая, чым у Беларусі.

Усё ж такі гэта пасада спэцдакладчыка давала яшчэ адну магчымасьць уздымаць пытаньне аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі на міжнародным ўзроўні.

Спэцдакладчык па Беларусі быў дастаткова актыўны, выступаў з пэрыядычнымі дакладамі. Апошні яго даклад гучаў 12 чэрвеня ў Жэнэве, дзе ён адназначна канстатаваў, што за 2006 год сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршылася.

Мы тут, безумоўна, губляем яшчэ адзін канал данясеньня інфармацыі так і такой аб’ектыўнай ацэнкі таго, што ў нас адбываецца ў Беларусі”.

• Праваабаронцы: “2006 год быў рэкордным у парушэньні правоў чалавека”, 24.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG