Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вырашыцца праблема ўтылізацыі сьмецьця?


Ігар Карней, Менск Летась, паводле статыстыкі Міністэрства прыродных рэсурсаў, аб’ём бытавых і прамысловых адкідаў у Беларусі дасягнуў 37 мільёнаў тон. На кожнага беларусы прыпадае 4 тоны адкідаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу ў справе перапрацоўкі адкідаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяродзьдзя Беларусі Анатоль Яцук. Ёд дадаў: перапрацоўваецца толькі 260 тысяч тон камунальных адходаў. Заводаў па перапрацоўцы сьмецьця ў Беларусі зусім няма. У начных досьледах мы распавядаем пра праблемы перапрацоўкі сьмецьця і звалкі.

Бальшыню сьметнікаў трэба закрываць

Вольга Кандрацева жыве ў прыватным сэктары Менска побач са сьметнікам. Звычайна мясцовыя ўлады вызначаюць месца для палігону цьвёрдых бытавых адкідаў. Але жыхары прыватнага сэктару ўтварылі стыхійны сьметенік.

“Мы жывем на памыйцы, мы жывём на сьметніку. Я 14 гадоў стаю на чарзе, каб зьехаць адсюль. Раней, пры савецкай уладзе, нават не бралі на чаргу, гэта мне праўдамі і няпраўдамі неяк удалося, тут больш ніхто не стаіць, апроч мяне. Хадзіла ў гэтым годзе ў райвыканкам. Там кажуць: перад вамі яшчэ 300 чалавек. А мы ў год нават адну кватэру не даём. Вы ўяўляеце, гэта калі мая чарга надыдзе? Маім прапраўнукам пакіну чаргу. Бо гэта чарга праз 300 гадоў наступіць!”

У Беларусі болей за дзьве сотні палігонаў цьвёрдых бытавых адкідаў. Звалкай можна карыстацца ня болей за 15 гадоў. 40 адсоткаў палігонаў выкарыстоўваюцца даўжэй за азначаны тэрмін.

Краўнік Іспэкцыі кантролю за выкідамі Міністэрства прыроды Сяргей Кузьмянкоў кажа, што ў Беларусі даўно трэба будаваць заводы для перапрацоўкі сьмецьця. Пакуль у краіне такіх заводаў няма.

“Цяпер будуюцца ў Гомелі, Наваполацку, Баранавічах, Магілёве. Вось чатыры гарады, дзе ўжо штосьці зроблена. Плянуецца ў бліжэйшы час Берасьце. Гародня займаецца гэтым пытаньнем, Менск займаецца. Так што, пэўныя зрухі ёсьць. Менск пакуль вызначаецца з тэхналёгіяй. На сёньняшні дзень створана экспэртная камісія, якая гэтыя пытаньні разглядае і павінна вырашыць, якую тэхналёгію выкарыстаць падчас будаўніцтва завода. Ну, і адпаведна потым вызначыцца з месцам і з усім астатнім”.

Горы сьмецьця – прыкмета цывілізацыі?

У 2004 годзе аб''ём сьмецьця склаў каля 30 мільёнаў тонаў. У 2006 гэты паказьнік склаў 37 мільёнаў тон. Сяргей Кузьмянкоў тлумачыць:

“Гэта нармалёва, краіна разьвіваецца, расьце вытворчасьць, расьце валавы ўнутраны прадукт. І адыходы, натуральна таксама растуць. Для любой краіны, якая нармальна разьвіваецца, гэта лягічна – і рост аб’ёмаў утварэньняў, і рост бытавых выкідаў. Бо заробная плата пастаянна падвышаецца, адпаведна і спажываньне. Усё гэта абгрунтавана і ўсё гэта нармальна”.

У Беларусі няма спэцыялістаў у сьмецьці?

Паводле падлікаў эколягаў, на трох адкрытых палігонах вакол Менска захавана болей за 700 мільёнаў тон сьмецьця. Гэта без уліку стыхійных звалак, якія ўтвараюцца ў лясных масівах, ля вадасховішчаў ці нават у чыстым полі.

Эколяг Аляксандар Вінчэўскі:

(Вінчэўскі: ) "Ля буйных гарадоў, блізкія сьметнікі моцна сказваюцца на вёсках, якія знаходзяцца побач. Са сьметнікаў ідзе нядобры пах, ляціць дым і сьмецьця на гэтыя вёскі. Праблемаў у Беларусі – адсутнасьць адасобленага збору сьмецьця. Тое, што мы прадукуем на нашых заводах і фабрыках, ня толькі адыходы едуць на звалкі, але і ўсё, што выходзіць як прадукцыя. Праз нейкі час гэтая прадукцыя (калі адслужыць сваё) будзе на сьметніку Для Беларусі гэта – вялікая праблемаў, бо ў іншых краінах 40% ідзе ў перапрацоўку.

Краўнік Іспэкцыі кантролю за выкідамі Міністэрства прыроды Сяргей Кузьмянкоў кажа, што ў Беларусі пакуль няма тэхналёгіяў разьмеркаваньня сьмецяць паводле відаў.

Кузьмянкоў прызнаецца, што ў Беларусі няма і спэцыялістаў, якія ведаюць, як эфэктыўна выкарыстоўваць прамысловыя і бытавыя выкіды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG