Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дыктатар” -- рэакцыя рок-гурту на падзеі ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Зорка польскай рок-музыкі гурт “Біг Цыц” знаходзіцца ў туры па Польшчы, у часе якога, як сказаў нашаму радыё лідэр гурту Кшыштаф Скіба, асаблівай папулярнасьцю карыстаецца песьня “Дыктатар”. Гэта песьня з апошняга альбому гурту, паводле музыкаў “прысьвечаная кіраўніку Беларусі” і адначасова першы твор у 20-ці гадовай гісторыі гурту, выкананы на замежнай мове – па-беларуску.

Песьня “Дыктатар” – гэта, як кажа Кшыштаф Скіба лідэр, аўтар тэкстаў і вакаліст “Біг Цыц” “рэакцыя гурту на падзеі ў Беларусі”.

Скіба: “Перадусім мы гэта гурт, які заўсёды цікавіўся палітыкай. Мы не сьпяваем песьні пра тое, што ад некага адышла дзяўчына і ён плача цяпер. Яшчэ да 1989 году мы былі актывістамі розных апазыцыйных, пацыфісцкіх арганізацыяў, а наг першы канцэрт – за часоў ПНР таксама быў правакацыяй. Мы склікалі ўсіх – афіцыйныя асобы, афіцыйных журналістаў быццам бы на конкурс жаночых бюстаў, а самі пачалі граць песьні з антыўрадавымі тэкстамі. Шмат хто ўцякаў з гэтага канцэрту тады. Так што тое, што адбываецца ў Беларусі – блізкае нам. Так здарылася, што палітычныя тэксты нам удалося спалучыць з камэрцыйным посьпехам – нашы альбомы, а іх ужо 14, добра прадаюцца. У нашым апошнім альбоме таксама шмат палітычных твораў – пра палякаў у Іраку, цяперашнія ўлады і іншыя важныя праблемы, як напрыклад сытуацыя ў Беларусі. Мы сочым за тым, што там адбываецца і вырашылі зрабіць нейкі свой унёсак, выказаць салідарнасьць з беларусамі, запісаўшы песьню на беларускай мове”. Спадзяемся, што так яна і ўспрымаецца. Дарэчы, нехта зрабіў на гэтую песьню кліп, які можна паглядзець на youtube”

Кшыштаф Скіба прызнае, што тэкст песьні “Дыктатар” даволі жорсткі, але гэта, паводле спадара Скібы, як раз адпавядае стылю гурта.

Скіба: “Гэта характэрна для нас. Мы лічым, што рок, гэта музыка пратэсту. Так было заўсёды, гэта карані рок-музыкі. На нашую думку, трэба спрабаваць закранаць важныя тэмы, а не сьпяваць пра тое, што вось, пачалася вакацыі”.

На канцэрты гурту “Біг Цыц” прыходзяць тысячы аматараў іхняй творчасьці. Для песьні “Дыктатар” музыкі прыдумалі адмысловы пачатак.

Скіба: “Мы ўвесь час граем гэтую песьню на канцэртах цяпер. Пачатак такі, што я прашу выключыць сьвятло ў залі, апранаю на галаву міліцэйскую каску часоў ПНР – беларускай у нас няма, на жаль, і сьвячу на гледачоў пражэктарам. Гэта сымбалізуе кантроль, як у нейкім лягеры. Вялікі брат сочыць за вамі! Я заўсёды распавядаю перад песьняй пра тое, што адбываецца у Беларусі. Рэакцыя нашых фанаў вельмі добрая, моцныя аплядысмэнты. Хаця на рок-канцэрт людзі прыходзяць, каб адпачыць, павесяліцца, дык у гэтым моманце заўсёды слухачы вельмі сур’ёзныя, слуxаюць тэкст. А пасьля песьні я звычайна кажу – ня дай божа, каб такі чалавек стаў прэзыдэнтам Польшчы”.

Паслухаць песьню можна тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG