Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць начнога эфіру – эколяг Валеры Дранчук


Радыё Свабода

Эколяг Валеры Дранчук удзельнічаў у перадачы "У што я веру", ён рэдактар фотаконкурсу на нашым сайце "Мая Беларусь". Сярод іншага Валеры Дранчук пракамэнтуе апытаньне: "Як вас тычацца праблемы навакольнага асяродзьдзя?"

У досьледах – праблема адкідаў. На кожнага беларуса ў год прыходзіцца амаль 4 тоны адкідаў. Як у Беларусі перапрацоўваецца сьмецьце?

У Расеі масава паміраюць людзі, якія п''юць адэкалён і растворы бытавой хіміі. Да такой высновы прыйшлі замежныя дасьледнікі на прыкладзе аднаго тыповага расейскага гораду.

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава -- музычны праект "Я нарадзіўся тут". У анталёгіі "Начной чытанкі" -- Арцём Кавалеўскі.

Пасьля 23-й -- "Праскі акцэнт": Што азначаюць адстаўка кіраўніка Менскай вобласьці і арышты старшыні канцэрну “Белнафтахім” і старшых афіцэраў КДБ? Чаму Аляксандар Лукашэнка гаворыць пра дэфолт? Якую ролю можа адыграць беларуская намэнклятура ў пераменах у краіне? Удзельнікі перадачы -- Паўлюк Быкоўскі, Аляксандар Класкоўскі, Павал Шарамет. У "Доме літаратара" сярод тэмаў – прэзэнтацыя аўдыёкнігі Ўладзіміра Арлова "Час чумы".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG