Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч хоча зарэгістраваць Рух “За Свабоду”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня лідэр Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і ягоныя паплечнікі наведаюць Міністэрства юстыцыі. Яны пададуць заяўку на рэгістрацыю Рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня Рух "За Свабоду".

У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч заявіў: “Ілюзіяў наконт рэгістрацыі з першай спробы ў нас няма, так як у Беларусі цяпер практычна спыненая афіцыйная рэгістрацыя грамадзкіх арганізацыяў. Але мы будзем дамагацца свайго права”.

"Мы вызначаем тры галоўныя мэты: пабудова грамадзянскай супольнасьці на Беларусі; забесьпячэньне незалежнасьці краіны; правядзеньне ў краіне свабодных выбараў", – заявіў Мілінкевіч.

"Дзейнасьць Руху "За Свабоду” даволі шырокая: распаўсюджваньне інфармацыі; арганізацыя і правядзеньне палітычных кампаніяў; у тым ліку лякальных і ва ўсёй краіне; абарона рэпрэсаваных, ціск на ўладу; міжнародная дзейнасьць. Адна з галоўных задач – аб’яднаць дэмакратычных людзей ва ўсёй краіне”, – дадаў палітык.

“Наша дзейнасьць скіраваная на дапамогу партыйнай кааліцыі, якая ўтварылася на другім Кангрэсе дэмакратычных сілаў”, – падкрэсьліў Мілінкевіч.

У падрыхтаваных для рэгістрацыі дакумэнтах вызначана, што юрыдычны адрас Руху “За Свабоду” знаходзіцца ў Горадні. У сьпісе сябраў – прозьвішчы людзей, якія ўдзельнічалі ва ўстаноўчым сходзе, пратаколы абраньня Рады Руху “За свабоду”, яе старшыні і гэтак далей.

• Летнія ініцыятывы апазыцыі, 05.06.2007 • А.Мілінкевіч: “Рух “За Свабоду” – ня толькі партыйнае аб’яднаньне”, 25.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG